Браслаўскую ПМК-42 узначаліў Яўген Немкаловіч

Главное Люди

Загадам генеральнага дырэктара КУВПБП «Полацксельбуд» па ўзгадненні з Браслаўскім райвыканкамам і камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама з 15 сакавіка на пасаду дырэктара ДКУБП «Браслаўская перасоўная механізаваная калона-42» назначаны Яўген Ануфрыевіч НЕМКАЛОВІЧ.

Працоўны шлях Яўгена Немкаловіча пачаўся ў ПМК-42 і працягваецца па сённяшні дзень. Пасля службы ў арміі і заканчэння каледжа ў Віцебску па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» ён вярнуўся ў родны горад, і ў 2006 годзе малады спецыяліст прыйшоў ў арганізацыю майстрам будаўніча-мантажных работ.

Праз два гады стараннай працы Я. Немкаловіча перавялі на пасаду прараба, у 2011 годзе — старшага прараба. Без адрыву ад вытворчага працэсу Яўген павышаў свой прафесійны ўзровень у Полацкім дзяржаўным універсітэце, і пасля атрымання дыплома па спецыяльнасці «інжынер-будаўнік» з 3 студзеня 2013 года ён быў назначаны галоўным інжынерам.

Жанаты, выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей. ■