30-метровы дыван і калекцыю свечак прывезлі ў Браслаў госці з Латвіі

Отдых
Нядаўна ў дзіцячай бібліятэцы прайшла цікавая сустрэча з кіраўніком аддзела адукацыі, культуры і спорту Дагдскага краю Марыяй Міцкевіч і старшынёй беларускага таварыства «Вербіца» Таццянай Гагалінскай.

На мерапрыемстве прысутнічалі школьнікі, удзельнікі «Клуба цікавых сустрэч» Слабодкаўскай бібліятэкі і чытачы. Гасцей з Латвіі сардэчна вітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына. Прадстаўнікі суседняй краіны прывезлі з сабой незвычайны 30-метровы дыван з кавалачкаў пэўнага памеру, які звязалі жыхары Дагдскага краю. М. Міцкевіч прэзентавала прысутным унікальную калекцыю свечак.

Дзеці і дарослыя з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і адказвалі на пытанні віктарыны. Таксама госці з Латвіі пачаставалі ўсіх хлебам, які прывезлі са сваёй Радзімы. Прыгожая выстава будзе дзейнічаць да сярэдзіны сакавіка, і кожны жадаючы можа яе наведаць. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.