Супрацоўнік Браслаўскага РАНС узнагароджаны медалём «За бездакорную службу»

Люди
Нядаўна адбылося пасяджэнне калегіі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, у якім прыняў удзел намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ігар Болатаў. Падчас мерапрыемства была дадзена аб’ектыўная ацэнка работы УМНС па розных напрамках, прааналізаваны пытанні, якія патрабуюць удасканалення дзейнасці, вызначаны задачы на першае паўгоддзе бягучага года.

У рамках пасяджэння калегіі адбылася таксама цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў органаў і падраздзяленняў па НС вобласці. Прыемна, што сярод іх ёсць і прадстаўнікі Браслаўскага РАНС. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Федарэнка ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені. Віншуем з узнагародай! ■

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.