Браслаўчанкі расказалі, як яны спраўляюцца са стрэсам

Спорт и здоровье
Напярэдадні 8 Сакавіка супрацоўніцы РЦГіЭ разам з псіхолагам ЦРБ у будынку магазіна «Еўраопт» правялі інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Здароўе жанчын».

Работнікі сферы аховы здароўя пыталіся ў прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, як яны змагаюцца са стрэсамі, давалі трапныя парады, распаўсюджвалі прафілактычныя лістоўкі.

У працэсе мерапрыемства высветлілася, што пераважная большасць браслаўчанак пасля перажытых негатыўных эмоцый імкнуцца «выплюхнуць» іх. Для гэтага кожны выбірае свой спосаб: спорт, музыку, чытанне кніг, сустрэчу з сяброўкай, прагулку па лесе ці працу па доме. Таксама шмат жанчын прагаласавалі за такі варыянт барацьбы са стрэсам, як думкі пра добрае. Некаторыя прызналіся, што пры нервовых сітуацыях прыбягаюць да дапамогі лекавых прэпаратаў.

Увогуле ж усе жанчыны былі настроены на пазітыўны лад і дзякавалі псіхолагу ЦРБ за тлумачэнні ў гэтым пытанні. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.