У Браславе на базе ЦДіМ адбыўся турнір па шахматах сярод працоўных калектываў

Спорт и здоровье
Арганізатарам спаборніцтваў выступіў спартыўны клуб «Дрывяціч».

Прадэманстраваць сваё шахматнае майстэрства сабраліся восем каманд. Барацьба за званне мацнейшых доўжылася не адну гадзіну. Ніхто не хацеў уступаць пальму першынства.

Тым не менш у камандным заліку лепшымі сталі прадстаўнікі ЦДіМ, на другім месцы апынуліся шахматысты з гімназіі, на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася каманда ЦРБ.

Каманда пераможцаў: Уладзімір Аляксееў, Алёна Арцімовіч, Сяргей Булаўка.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і цікава правялі свой вольны час. ■

Алена ПЯТУШКА.