У Браславе адбыўся шахматны турнір памяці героя-вызваліцеля Фёдара Бурцава

Спорт и здоровье
На мінулым тыдні на базе ЦДіМ прайшлі шахматныя спаборніцтвы, прысвечаныя памяці механіка-вадзіцеля САУ Фёдара Бурцава, які ў 1944 годзе ў складзе 1-га танкавага корпуса вызваляў тэрыторыю Браслаўшчыны ад фашысцкіх захопнікаў.

Усяго ў турніры ўдзельнічалі 12 самых лепшых шахматыстаў з гімназіі, дзвюх гарадскіх і Ахрэмаўскай школ. Напачатку спаборніцтваў кіраўнік шахматнага гуртка пры ЦДіМ Уладзімір Аляксееў расказаў школьнікам пра гераічныя баявыя дзеянні Ф. Бурцава і яго экіпажа.

Пасля гэтага ўдзельнікі турніру распачалі шахматныя партыі. У ходзе напружанай барацьбы пальма першынства дасталася камандзе з Ахрэмаўцаў. ■

Алена ПЯТУШКА.