У Браславе адбыліся спаборніцтвы па зімовым шматбор’і «Абаронца Айчыны»

Спорт и здоровье
Яны ўключалі ў сябе стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі ў ціры, падцягванне на перакладзіне і лыжныя гонкі.

Моладзь выступала ў дзвюх узроставых групах — 15-16 і 17-18 гадоў.

У асабістым першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам. Сярод 15-16-гадовых хлопцаў лепшы вынік паказаў Уладзіслаў Шакель (Слабодкаўская СШ), другі — Аляксандр Кукян (СШ № 2), трэці — Іван Пачуеў (Опсаўская СШ). У групе 17-18 гадоў першым стаў Ігар Ярашонак (Слабодкаўская СШ), другое і трэцяе месцы занялі Канстанцін Лабуць (СШ № 2) і Максім Бука (Ахрэмаўская СШ).

У агульнакамандным заліку перамагла зборная Слабодкаўскай школы, другое месца занялі хлопцы з СШ № 2, трэцяе — юнакі з Опсы. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.