З 1 лютага павялічылася фінансавая дапамога на дзяцей

Экономика и финансы
У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў Беларусі з лютага вырас памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны № 4 ад 23 студзеня 2019 года БПМ з 1 лютага 2019 года ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br216,9. БПМ павысіўся на 1,3 % у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лістапада 2018 года па 31 студзеня 2019, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае Br2 169; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — Br3 036,6. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры Br 216,9, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) — у памеры Br108,45. Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, складае: на дзіця-інваліда — Br151,83, на іншых дзяцей у сям’і — Br108,45.

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — Br216,9 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br260,28 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ, — Br151,83.

Грамадзянам, якія маюць права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, трэба звяртацца па месцы работы або ва ўпраўленне па працы з пакетам дакументаў для аднаўлення дапамогі ў 2019 годзе. ■

Інэса ПАШКЕВІЧ,

намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама.