Біблейскія кнігі. Гісторыя аднаго экспаната браслаўскага музея

В свободное время
У фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў захоўваюцца рэлігійныя кнігі, якімі карысталіся мастакі падчас роспісу касцёла ў Слабодцы.

Два вялізныя друкаваныя выданні, якія немагчыма ўтрымаць у руках аднаму чалавеку. Нават калі спрабуеш паасобку падняць кнігі, то адчуваеш іх вагу. Акрамя таго, што кнігі проста цікава пагартаць, уражвае і іх аздабленне. «Біблія. Стары і Новы завет. ІІ том» (1989 года) і «Пісанне Старога і Новага запаветаў» (1874 года) выглядаюць даволі прыстойна, нягледзячы на ўзрост і сваю гісторыю.

Біблейскія кнігі суправаджаюцца ілюстрацыямі, якімі карысталіся мастакі ў 1970-х гадах падчас унутранага роспісу храма. Бачна, што недзе парвана калька, выразаны ілюстрацыі, а некаторыя старонкі проста ўкладзены ці ўклеены назад у кнігу.

Выданні доўгі час знаходзіліся ў слабодкаўскім касцёле Божага Провіду. Перадаў кнігі ў музей у 2012 годзе ксёндз Сяргей Сурыновіч. Цяпер пра іх захаванасць клапоцяцца музейныя супрацоўнікі. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.