У Браславе працягваюцца работы на месцы плануемага гарадскога парка ўздоўж вул. Кастрычніка

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
На месцы плануемага гарадскога парка паміж вуліцамі Кастрычніка і Дзяржынскага з сярэдзіны снежня пачаліся работы па добраўпарадкаванні забалочанай і засмечанай тэрыторыі.

За дзіцячым садам № 1 спецыялізаваная брыгада «Браслаў-камунальніка» з дапамогай меліяратараў і прадстаўнікоў іншых арганізацый горада пачала выразаць драўнінна-хмызняковую расліннасць.

Але незамерзлыя тарфяныя грунты стрымлівалі ход работ, якія даводзілася выконваць на выбарачных участках. Студзеньскія маразы усё ж такі скавалі дрыгву, і камунальнікі разлічваюць да канца месяца ачысціць ад хмызняку ўчастак паміж «Еўраоптам» і «Браслаўрыбай», а вывезеную драўніну выкарыстаць для патрэб свайго прадпрыемства. ■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.