Браслаўчане выбралі галоўныя падзеі 2018 года

Новости
Назначэнне новага старшыні райвыканкама браслаўчане назвалі галоўнай раённай падзеяй 2018 года.

Да такой высновы можна прыйсці, аналізуючы вынікі апытання, праведзенага «Браслаўскай звяздой». Амаль 55 % з больш чым 430 апытаных чалавек выбралі гэты варыянт адказу на прапанаванае ім пытанне наконт найбольш значнай падзеі мінулага года. Нагадаю, пост кіраўніка Браслаўскага раёна з верасня мінулага года займае Аляксандр Баданін. Ён змяніў раней вызваленага ад пасады Уладзіміра Дранеўскага.

Цікава, што ў тройку лідараў апытання трапілі таксама шосты спартыўна-музычны фестываль Viva Braslav, што зноў сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў (27 %), і надвор’е, якое ў 2018-м радавала нас адпаведнасцю кліматычным нормам і сезону (26 %). ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.