Сіноптыкі прагназуюць пацяпленне і мокры снег з дажджом

Актуальное
На змену маразам ідзе пацяпленне, і да канца тыдня чакаецца адліга з ападкамі, паведамляе Белгідрамет. Тэмпературны фон будзе павышацца і ў канцы тыдня апынецца на 5-7 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Заўтра, 30 студзеня, у многіх раёнах рэспублікі пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 6 градусаў марозу, днём — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У чацвер, 31 студзеня, на пераважнай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 градусаў па паўночным захадзе да 1 градуса цяпла па паўднёвым усходзе, днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У пятніцу, 1 лютага, на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 2 да 3 градусаў цяпла.

У выхадныя дні чакаецца адліга з ападкамі.