Рэдакцыя атрымала адказ на крытычныя заўвагі наконт ямкавага рамонту

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
У № 90 «Браслаўскай звязды» 24 лістапада была надрукавана публікацыя пад назвай «Абы-як. Зламаць бы такую традыцыю», у якой выказаны крытычныя заўвагі наконт праведзенага камунальнікамі ямкавага рамонту праездаў у дварах па вул. Кастрычніка, а меліяратарамі — участка вул. Слабодскай.

Днямі рэдакцыя атрымала афіцыйныя адказы на выказаныя заўвагі ад кіраўніцтва «Браслаў-камунальніка» і «Браслаўскага ПМС».

У прыватнасці, у пісьме камунальнай службы паведамляецца, што ў цяперашні час у дварах крытычныя ямы падсыпаны шчэбенем, а астатнія запланаваныя рамонтныя работы будуць выкананы, калі ўсталюецца адпаведнае надвор’е.

Меліяратары ж у сваю чаргу патлумачылі, што ямкавы рамонт участка вул. Слабодскай быў праведзены па прычыне вострай неабходнасці ліквідаваць небяспеку для дарожнага руху. Поўны аб’ем работ будзе выкананы з надыходам спрыяльных умоў для дарожных работ спецыялізаванай арганізацыяй у 2019 годзе. ■

Казімір ПЯТУШКА.