У Браславе працуе выстаўка кніг з аўтографамі славутых паэтаў і пісьменнікаў

В свободное время
Выданні з аўтографамі прадстаўлены ў гісторыка-краязнаўчым музеі.

Справа ў тым, што ў фондах установы захоўваецца багатая калекцыя кніг з аўтарскімі подпісамі. Сярод іх — надпісы на памяць ад Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Аркадзя Куляшова і іншых знакамітых літаратурных і навуковых дзеячаў.

З усяго збору музейныя супрацоўнікі для чарговай выстаўкі пад назвай «Выданні з аўтографамі» адабралі 29 кніг розных гадоў выдання і аўтараў. Сапраўды, цікава паглядзець друкаваныя выданні, а яшчэ больш цікава пачытаць словы, напісаныя рукой аўтара, убачыць почырк знакамітага пісьменніка і яго роспіс.

Выстаўка дзейнічае да канца снежня, таму гэта цудоўная магчымасць з карысцю правесці вольны час. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.