У яслях-садзе № 2 Браслава героі казкі вучаць выхаванцаў правілам бяспекі

Отдых
Не сакрэт, што дзеці — найбольш неабароненая частка насельніцтва. Пазнаючы навакольны свет, дашкольнікі часта трапляюць у сітуацыі, якія могуць пагражаць іх жыццю. Таму важна пачынаць навучанне іх правілам бяспекі паводзін як мага раней.

У дзіцячых садах раёна надаецца значная ўвага выхаванню маленькіх гарэз у гэтым накірунку. Крэатыўна і цікава падышлі да пытання супрацоўнікі ясляў-сада № 2 г. Браслава, якія паказалі сваім выхаванцам тэатралізаванае прадстаўленне на гэтую тэму. Галоўныя героі казкі на канкрэтных прыкладах расказвалі цікаўным гледачам, што нельга браць лекі, запалкі, пускаць у хату незнаёмых.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўголас выкрыквалі, як трэба сябе весці ў той ці іншай сітуацыі. А гэта значыць, што выхавальнікі з усёй адказнасцю падыходзяць да іх навучання. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.