Вадзіцель камбайна Анатоль Дундзер не губляе ніводнай хвіліны, каб забяспечыць жывёл якаснымі кармамі

Люди
Запяспечыць жывёл на зімовы перыяд якасным кормам — адна з галоўных задач любога сельгаспрадпрыемства. Таму вельмі важна своечасова нарыхтаваць сена, сянаж і сілас. Добра гэта разумее і вадзіцель корманарыхтоўчага камбайна Анатоль Дундзер з ААТ «Друйскі».

Кожны год на касьбе траў мужчына дэманструе добрыя вынікі, якія дасягаюцца адказнасцю за сваю справу і добрасумленнай працай.

Анатоль разумее: чым больш якасных кармоў будзе ў запасе, тым больш сытна пройдзе зіма для кароў сельгаспрадпрыемства. Таму намагаецца не губляць ніводнай хвіліны і загадзя перабірае свой камбайн і яго агрэгаты, уважліва сочыць, каб нажы былі вострыя, а травяная маса нарэзана па норме.

Майстэрства А. Дундзера праверана гадамі і адточана да дробязей. Такіх работнікаў цэніць кіраўніцтва і паважаюць калегі. ■

Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.