Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытанні ўдасканалення сістэмы кіравання энергасістэмай Беларусі

Главное
Падчас яе Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што энергетычная сістэма Беларусі — адзін з найбольш складаных, але выключна значны сектар нацыянальнай эканомікі, а яе стабільнасць — вельмі важны элемент бяспекі і незалежнасці дзяржавы.

Паводле слоў беларускага лідара, для вырашэння актуальных задач у галіну было ўкладзена нямала сродкаў: толькі за апошніх пяць гадоў прыцягнута звыш $1 млрд інвестыцый. За гэты перыяд Беларусь выйшла на перадавыя пазіцыі сярод краін СНД па ўдзельным расходзе паліва на вытворчасць аднаго кілавата электраэнергіі. Спажыванне імпартуемага паліва зменшылася на 3 млрд куб. м газу ў эквіваленце. «Гэта каля $600 млн у год скарачэння», — удакладніў кіраўнік дзяржавы. Уласная вытворчасць электраэнергіі тым часам павялічылася на 2,1 млрд кВт, што дазволіла ў 2018 годзе поўнасцю адмовіцца ад яе імпарту.

На нарадзе Прэзідэнт даручыў выпрацаваць дакладны і рэалістычны план па пашырэнні выкарыстання электраэнергіі ў Беларусі. Ён звярнуў увагу на існуючы вельмі нізкі ўзровень спажывання электрычнай энергіі ў нашай краіне. У сувязі з гэтым А. Лукашэнка нагадаў пра хуткае ўвядзенне ў строй Беларускай АЭС, электраэнергія ад якой павінна быць запатрабавана.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што цяпер удзельнае спажыванне электраэнергіі ў Беларусі ў 2-3 разы ніжэйшае, чым у развітых краінах. «Гэта сведчыць пра недастатковую энергаўзброенасць беларускай дзяржавы і вузкую сферу прымянення электраэнергіі. Перш за ўсё ў прамысловасці», — канстатаваў ён.

Тым часам урад Беларусі разглядае варыянты субсідзіравання для заахвочвання выкарыстання электраэнергіі на прадпрыемствах і ў быце. ■