Супрацоўнікі Слабодкаўскай бібліятэкі ў ліку лепшых у рэспубліцы

Новости
У кастрычніку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў V Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як фенамен культуры», у якім прынялі ўдзел і браслаўчане.

Супрацоўнікі Слабодкаўскай бібліятэкі прадставілі на конкурс годную работу пра дзейнасць публічнага цэнтра прававой інфармацыі на базе сваёй установы. Дарэчы, у сістэме публічных бібліятэк раёна працуюць 8 ПЦПІ.

Работу браслаўскіх калег высока ацаніла кампетэнтнае журы і ў намінацыі «Лепшы ПЦПІ на базе сельскай бібліятэкі» слабодкаўскія ахоўнікі кніг занялі другое месца.

У прывітальным слове старшыня журы — намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава — адзначыла высокі ўзровень работы ПЦПІ Слабодкаўскай бібліятэкі і шматгранную дзейнасць па прававой асвеце чытачоў бібліятэкараў Марыны Васілеўскай і Алены Пухальскай.

Дыплом за подпісам міністра культуры Рэспублікі Беларусь, набор друкаванай прадукцыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі і сертыфікат на атрыманне лазернага прынтара былі ўручаны загадчыку аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі Ірыне Макарэвіч. Неўзабаве ўсе прызы адправяцца ў Слабодкаўскую бібліятэку, дзе імі змогуць карыстацца наведвальнікі ПЦПІ і ўсе чытачы. ■

Алена ПЯТУШКА.

 На здымку: Галоўны рэдактар часопіса «Бібліятэчны свет» і Ірына Макарэвіч з узнагародай.