Традыцыйнае свята ў Казянах «33 асілкі» ўпрыгожылі «Скіфы»

В свободное время Год малой родины
Некалькі гадоў таму назад у Казянах узнікла ідэя праводзіць мерапрыемства, прысвечанае тамашнім месцам. Назву яму дала асаблівасць населенага пункта — мноства дубоў. Так з’явіліся «33 асілкі».

Практычнага з першага разу мерапрыемства прыжылося і спадабалася людзям. А чаму б і не? Прысвечана Казянам, гістарычнаму мінуламу, а самае галоўнае — мясцовым жыхарам.

Сёлета свята не змяніла свой звыклы фармат. У нядзелю, 28 кастрыніка, Казянскі клуб-бібліятэка гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў мерапрыемпрыства. Як расказала загадчык установы культуры Марыя Блажэвіч, падчас святочнага дзейства на першы план выйшлі сем’і, якія адзначылі круглыя даты з дня вяселля, а таксама юбіляры. Іх па чарзе ўшаноўвалі, дарылі памятныя паштоўкі, зробленыя спецыяльна да свята, для іх гучалі розныя песні. Дарэчы, прыемным момантам для гледачоў стала выступленне дзяцей з мясцовай музычнай установы. Іх канцэртныя нумары сталі сапраўдным упрыгажэннем праграмы. З цеплынёй прымалі казянскія жыхары і вершы, якія прагучалі ад мясцовых паэтаў Максіма Роліка і Ганны Гір’ят.

Завяршылася свята «33 асілкі» феерычным канцэртам гасцей з Пастаў — вакальна-інструментальнага ансамбля «Скіфы». Гэты калектыў з творчай біяграфіяй каля 40 гадоў, лаўрэат шматлікіх фестываляў разнастаіў традыцыйную праграму сваім канцэртам. Гэта стала сапраўдным музычным падарункам для жыхароў Казян. ■

Алена НАБЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *