Працавіты Яўген Багачоў з ААТ «Мяжаны» не цураецца ніякай справы

Люди
Пра такіх, як Яўген Багачоў з ААТ «Мяжаны», кажуць: і шавец, і жнец і на дудзе ігрэц. Сапраўды, мужчына зарэкамендаваў сябе як адказны і працавіты работнік, які выконвае любую даручаную яму справу.

Яўген на трактары падвозіць ваду да гуртоў кароў на пашу, падкошвае траву, падкормлівае пасевы. Мужчына не цураецца ніякай справы. Калі трэба, падмяняе нават даярак: дае ім водпускі і дэманструе высокія надоі.

Яго стараннасць і працавітасць не застаюцца па-за ўвагай кіраўніцтва гаспадаркі. Менавіта Яўгену дырэктар сельгаспрадпрыемства Вольга Балочка даручыла працаваць на новенькім трактары, атрыманым у падарунак падчас «Дажынак-2017». ■

Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *