Падведзены вынікі конкурсу на лепшы сноп і каравай «Дажынак». Браслаўчане сярод пераможцаў

Новости
Па традыцыі на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» праводзяцца конкурсы на лепшыя снапы і караваі. Сёлетні год не стаў выключэннем. На гэтым тыдні ў раён прыйшла прыемная навіна: браслаўчане сярод пераможцаў!

Каравай, які рыхтавалі мясцовыя хлебапёкі з дапамогай музейных работнікаў, заняў другое месца ў адпаведным конкурсным праекце, а сноп, які рабілі практычна на працягу месяца майстры МТК, заслужана стаў першым у конкурсе «Дажыначны сноп». Гэта значнае дасягненне для браслаўчан, бо за перамогу ў конкурсах змагаюцца ўсе раёны, а значыць, укладаюць шмат сіл, каб стаць лепшымі. Дарэчы, гэта другая перамога запар, бо ў мінулым годзе наш раён таксама быў лідарам.

За старанне, фантазію, уменне браслаўчане адзначаны дыпломамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, якія зоймуць ганаровае і пачэснае месца сярод іншых узнагарод. І асабліва сімвалічна, што гэта адбылося напярэдадні «Дажынак», якія пройдуць у Браславе. ■

Алена НАБЕЕВА.