Браслаўчанін Мікалай Іваноў увайшоў у лік лепшых участковых Віцебшчыны

Люди
Лепшыя ўчастковыя інспектары і супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх вызначаны на Віцебшчыне. Хутка яны пазмагаюцца за званне наймацнейшых з калегамі з іншых рэгіёнаў рэспублікі.

Як паведамляе прэсслужба УУС аблвыканкама, у адборачным конкурсе прафмайстэрства ўдзельнічалі больш за 80 праваахоўнікаў з гарадскіх і раённых аддзелаў унутраных спраў Віцебскай вобласці, якія папярэдне паспяхова пераадолелі раённыя этапы. Міліцыянеры дэманстравалі журы страявую вывучку, навыкі аказання даўрачэбнай дапамогі і валодання пісталетам Макарава.

Па выніках спаборніцтваў на рэспубліканскім узроўні гонар вобласці будуць абараняць супрацоўнікі з Наваполацкага ГАУС, Віцебскага, Шаркаўшчынскага, Сенненскага, а таксама Браслаўскага РАУС. Малады ўчастковы інспектар Мікалай Іваноў трапіў у лік лепшых і цяпер пастараецца паказаць дастойныя вынікі на рэспубліцы. ■

Вера БУЛАНАВА.

На здымку: участковы інспектар Мікалай Іваноў (другі злева) з лаўрэатамі спаборніцтваў.