Жыхары Браслаўскага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

Отдых
Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», ініцыіраваная Міністэрствам лясной гаспадаркі, адбылася 20 кастрычніка. Асноўная яе мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да беражлівых адносін да прыроды і галоўнаму багаццю краіны — лесу.

Акцыя знайшла водгук у сэрцах жыхароў Браслаўшчыны. У суботу многія з іх шчыравалі на добраўпарадкаванні ляснога фонда, убіралі смецце і несанкцыянаваныя звалкі, наводзілі парадак на турстаянках. Як расказалі ў нацыянальным парку, супрацоўнікі гэтай установы сумесна з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працавалі ў 14 лясных кварталах, дзе сабралі 14,7 м³ смецця. Асноўная ўвага была нададзена насаджэнням уздоўж дарог і турыстычным стаянкам. Усяго ж удзел у акцыі прынялі больш за 190 супрацоўнікаў. Па іх прыкладзе працавала і падрастаючае пакаленне. Валанцёры БРСМ збіралі смецце ў Леснічоўцы, на Слабодкаўскай озовай градзе і ў парку «Бяльмот». Так, напрыклад, наводзіць парадак на экалагічнай сцежцы ў парку «Бяльмот» выйшлі каля 70 вучняў разам з педагогамі, якія хутка і зладжана папрацавалі на карысць мясцовай славутасці.

Дарэчы, Міністэрства лясной гаспадаркі аб’явіла конкурс фотаздымкаў. Для ўдзелу ў ім неабходна ў сацыяльных сетках размясціць фатаграфіі з месца правядзенні акцыі з адзнакай #Чыстылес2018. Пераможцы будуць вызначаны на працягу тыдня і атрымаюць сувеніры. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.