Вольга Ляснеўская: «Жывыя вытокі струменяць, іскрацца ў кожным артыкуле, кожным радку…»

Калейдоскоп Люди
Значнасць перыядычных выданняў, лічыць дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская, вельмі вялікая, бо менавіта ў газетах і часопісах можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі. А роля раёнкі, у параўнанні з іншымі, яшчэ большая, бо пра жыццё Браслаўшчыны і яе людзей падрабязна раскажа толькі яна.

Сама Вольга Анатольеўна ўжо шмат гадоў выпісвае «Браслаўскую звязду» і кожны раз з цікавасцю гартае яе старонкі. А як чалавек з творчай паэтычнай натурай, свае адносіны да нашага выдання яна выказала ў вершаванай форме.

Жывыя вытокі струменяць, іскрацца

У кожным артыкуле, кожным радку.

Магу я падпісчыкам з гонарам звацца,

Раёнку сяброўкай я вернай лічу.

***

Надзейны рэсурс інфармацыі важнай

І творчы палёт чытачоў-землякоў,

Раённыя будні людзей нашых слаўных

У роднай газеце знаходжу я зноў.

***

Цікава, змястоўна і лаканічна

Кладуцца радкі на паперы фармат.

Працуе рэдакцыя творча, рытмічна,

Каб знацца з раёнкаю кожны быў рад.

***

Чакаю газету заўжды з нецярпеннем,

І рубрыкі ўсе ў пашане ў мяне.

Пішыце ж з задорам і добрым натхненнем,

І творчасці муза хай вас не міне!