На Браслаўшчыне пачалася падача цяпла ў аб’екты сацыяльнай сферы

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Урэшце пахаладнела, і шмат гараджан сталі ці- кавіцца, калі «ажывуць» батарэі ацяплення.

Па словах вядучага энергетыка КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» Аляксея Калашнікава, ацяпляльны сезон на Браслаўшчыне стартаваў. У прыватнасці, у сельскай мясцовасці ў аўторак усе кацельныя жыллёва-камунальнай гаспадаркі давалі цяпло на сацыяльныя аб’екты. У Браславе ж існавалі некаторыя праблемы з запаўненнем цеплавых сетак: пасля замены ўчасткаў цепламагістралі напампоўваць вадой гарадскія сеткі давялося аж 6 сутак.

Але ўчора пачаўся запуск і асноўнага катла на цэнт- ральнай кацельні. Спачатку пацяплее ў школах, дашкольных і медыцынскіх установах. Праз дзень-другі дойдзе чарга і да кватэр жыллёвага фонду. Праўда, не трэба забываць, што ў адпаведнасці з дзеючымі нарматывамі жыллёвы фонд, падключаны да цэнтральных цепласетак, ацепліваецца, калі сярэднясутачная тэмпература на працягу 5 сутак не перавышае 8° С. ■

Казімір ПЯТУШКА.