Хутка ездзілі і трапна стралялі: браслаўскія сілавікі высветлілі, хто з іх самы спартыўны

Спорт и здоровье
Традыцыйная спартакіяда для супрацоўнікаў сілавых структур сабрала 5 каманд.

Арганізатары спартыўнага мерапрыемства падрыхтавалі разнастайныя выпрабаванні. Так, неабходна было хутка і акуратна пераадолець на веласіпедзе паласу перашкод, праявіць спрыт у шматбор’і, паказаць трапнасць у ціры, дартсе і камандную гульню ў міні-футболе.

З пастаўленымі спартыўнымі задачамі прадстаўнікі сілавых структур справіліся годна, нават нягледзячы на тое, што ў некаторых дысцыплінах спаборнічаць давялося пад дажджом.

У выніку першае агульнакаманднае месца заняла зборная РАНС. Дарэчы, ужо трэці год запар. Другое і трэцяе месцы дасталіся камандам пагранзаставы «Урбаны» і Следчага камітэта. Акрамя гэтага, арганізатары ўзнагародзілі ўдзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў кожнай спартыўнай дысцыпліне. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *