У Сусветны дзень турызму аматары падарожжаў з другой гарадской школы прайшлі пасвячэнне

В свободное время
На мінулым тыдні адзначалі сваё свята аматары падарожжаў, якія з задавальненнем выбіраюцца з будзённай марнасці куды-небудзь далей ад дома за новымі цікавымі ўражаннямі.

Далучыліся да яго і пяцікласнікі другой гарадской школы. У Сусветны дзень турызму яны правялі конкурс плакатаў на тэму «Што такое турызм?», а ў пятніцу са сваім класным кіраўніком Аляксандрай Яфімавай і настаўнікам фізічнай культуры Аляксеем Салаком адправіліся ў трэніровачны паход на базу в. Урбаны.

Нават даволі прахалоднае надвор’е не сапсавала школьнікам добры настрой.

На прыгожай паляне вучні прайшлі пасвячэнне ў турысты, гулялі ў розныя гульні, знаёміліся з турыстычнай амуніцыяй. Потым пад прыемнае патрэскванне вогнішча елі смачную кашу. З радаснымі і вясёлымі эмоцыямі вярнуліся дзеці дадому. ■

Алена ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *