Старшы оперупаўнаважаны Віктар Крыўко ўзнагароджаны за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў

Люди

Старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы аддзялення крымінальнага вышуку Віктар Крыўко працуе ў Браслаўскім РАУС 3 гады. Аднак і за такі непрацяглы тэрмін паспеў зарэкамендаваць сябе як прафесіянальны праваахоўнік. На днях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў вышукова-службовай дзейнасці, а таксама ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя з дня ўтварэння службы крымінальнага вышуку з рук в. а. начальніка РАУС Сцяпана Шакеля Віктар Крыўко атрымаў Грамату абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў і медаль «100 год міліцыі Беларусі». ■

Тэкст і фота Веры БУЛАНАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *