Сезонная забарона на лоўлю сама пачне дзейнічаць у Віцебскай вобласці з 1 лістапада

Человек и закон
У Віцебскай вобласці забарона на лоўлю сама пачне дзейнічаць з 1 лістапада і працягнецца да 31 сакавіка. Злоўленых у гэты перыяд рыбін неабходна выпусціць у вадаём непашкоджанымі.

Забарона звязана з тым, што ў халодны перыяд года сом залягае ў ямы і таму яго нескладана здабываць з дапамогай колючых прыстасаванняў.

Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыйдзецца парушальнікам у 12 БВ. Акрамя таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф — да 50 БВ. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш БВ, можа быць распачата крымінальная справа. ■

Вадзім ЖУРАЎСКІ,

намеснік начальніка Браслаўскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *