Міжнародны дзень музыкі адзначаецца 1 кастрычніка

Власть и общество
Міжнародны дзень музыкі адзначаецца 1 кастрычніка, упершыню яго правялі ў 1975 годзе. Гэта свята тых людзей, чый лёс звязаны з такім выдатным мастацтвам.

Заснавальнікам Дня музыкі выступіў Міжнародны музычны савет пры падтрымцы сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА. Сярод ініцыятараў — шматлікія музыканты і кампазітары, дзеячы міжнародных музычных арганізацый і таварыстваў.

На Браслаўшчыне гэта таксама ўрачысты дзень для ўсіх, хто так ці інакш паяднаны з мастацтвам — музыкантаў, вопытных і юных, спевакоў, педагогаў у музычных школах. Падчас раённых мерапрыемстваў мы можам бачыць вынікі дзейнасці нашых музычна адораных браслаўчан, што, без сумненняў, радуюць душу. Старанні і ўменні іх не раз былі адзначаны на конкурсах рознага ўзроўню, а веды і вопыт мясцовых спецыялістаў далі пуцёўку ў творчае жыццё не аднаму нашаму земляку.

На гэтым здымку — педагог Браслаўскай ДШМ Дар’я Козыр разам з навучэнцамі Юліяй Мацейка, Аляксандрай Далецкай, Таццянай Урбановіч, Кацярынай Дударонак і выпускніцай установы Дар’яй Ахрамовіч, якія неаднойчы прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, а іх нумары добра сустракаліся гледачамі. Вось і на канцэрце, прысвечаным Дню работнікаў лесу, яны парадавалі сваім выступленнем. Гэта добры прыклад таго, як музыка можа аб’ядноўваць, а вынік сумеснай працы прыносіць задавальненне ўсім наўкол. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *