Макет браслаўскага касцёла заняў першае месца ў конкурсе мініяцюр на «Дажынках»

Дажынкі-2019
У Год малой радзімы арганізатары фестывалюкірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі – 2018» зладзілі конкурс маштабных копій аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці.

Праект атрымаў назву «Спадчына малой радзімы. Віцебшчына ў мініяцюры». На заклік паўдзельнічаць у ім адгукнуліся майстры, творчыя калектывы і ініцыятыўныя людзі. З усёй вобласці ў сталіцу сёлетніх «Дажынак» — Верхнядзвінск — «з’ехаліся» архітэктурныя макеты. Чаго тут толькі не было! І копіі культавых збудаванняў, і тэатры, і помнікі, і нават масты.

Браслаўшчыну на конкурсе прадстаўлялі адразу некалькі работ у выкананні педагогаў устаноў адукацыі нашага раёна.

Прыемна адзначыць, што журы высока ацаніла намаганні нашых землякоў і ўзнагародзіла адну з браслаўскіх мініяцюр дыпломам І ступені. Перамогу творчаму калектыву сярэдняй школы № 2 г. Браслава прынёс праект «Касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі». Першае месца з намі падзялілі Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі і адна са школ горада Полацка.

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *