Вядомыя помнікі загінулым салдатам «ажылі» падчас «Дажынак» у Верхнядзвінску

Актуальное Дажынкі-2019
Дзякуючы подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў у часы Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснага пакалення ёсць магчымасць жыць і займацца любімай справай. Гэтую акалічнасць не абмінулі ўвагай арганізатары абласнога свята «Дажынкі».

У праграме ўрачыстасцей асобна значыліся мітынгі ў гонар салдат-вызваліцеляў. У адным з іх прыняў удзел тэатр мініяцюр «Покер» Браслаўскага РЦК. Па запрашэнні арганізатараў свята ён удзельнічаў у тэатралізаваным мітынгу «Подзвіг доблесці і гонару» ля мемарыяла воінам-вызваліцелям у Верхнядзвінску са сваімі «жывымі фігурамі», аналага якіх няма ў вобласці.

Унікальныя «шэрыя скульптуры» раз-пораз ажывалі падчас выступлення, ствараючы найбольш вядомыя помнікі загінулым салдатам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і блізкага замежжа. Шчымлівасці выступленню дадавала тое, што яно адбывалася пад песню «От героев былых времен» у выкананні саліста Віцебскай абласной філармоніі, а папярэднічала тэатралізаванай замалёўцы шэсце прадстаўнікоў раёнаў вобласці са сцягамі і вядомымі гістарычнымі выданнямі «Памяць». ■

Аліна БРАС.