Браслаўчан запрашаюць на восеньскі кірмаш. Анонс

Экономика и финансы
У суботу, 13 кастрычніка, у лесапарку Леснічоўка адбудзецца восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Браслаўчане і госці горада змогуць набыць сезонную сельскагаспадарчую прадукцыю.

Зерне, бульбу, садавіну і гародніну, саджанцы, мяса, каўбасныя і хлебабулачныя вырабы ў асартыменце, рыбу і мёд, садовы інвентар прадставяць і вытворцы, і гандлёвыя арганізацыі. Кірмаш будзе працаваць з 8 да 12 гадзін. Запланавана культурна-забаўляльная праграма. Таксама ў сувязі з мерапрыемствам плануюцца змены ў раскладзе руху гарадскіх аўтобусаў, частковае перакрыццё вуліц. Больш падрабязную інфармацыю шукайце ў наступным нумары «Браслаўскай звязды». ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *