Чым здзіўлялі гасцей свята браслаўскія майстры традыцыйных рамёстваў на «Дажынках-2018»

Дажынкі-2019
У рамках праекта «На рубяжы трох дзяржаў» удзельнікі свята маглі пабываць на беларускім, рускім і латышскім нацыянальных этнадварах, дзе дэманстравалася культурная спадчына трох народаў.

Удзел у прадстаўленні беларускіх традыцыйных рамёстваў бралі лепшыя майстры Віцебшчыны. Спецыяльнае запрашэнне атрымалі прадстаўнікі нашага раёна — сям’я Лук’янец (лозапляценне) і Ларыса Дарафейчык (кераміка) з музея традыцыйнай культуры.

«На мерапрыемстве я паказвала калекцыю абварной керамікі і праводзіла майстар-клас па вырабе свістулек», — расказала Л. Дарафейчык.

Трэба адзначыць, што майстар рэканструявала выраб свістулек з гліны па самабытных традыцыях і менавіта гэты спосаб яна дэманстравала гасцям свята. Акрамя таго, разам з ёй кераміку ў рамках праекта прадстаўляла метадыст Верхнядзвінскага дома рамёстваў, ураджэнка Браслаўшчыны і яе вучаніца Таццяна Гузева. Апошняя часта прыязджае на майстар-класы да браслаўчанкі, і такім чынам адбываецца творчае супрацоўніцтва дзвюх устаноў. ■

Алена НАБЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *