Асілкі «Дажынак»: наш зямляк Вадзім Бейнар у ліку самых моцных мужчын Віцебшчыны

Дажынкі-2019
Абласныя спаборніцтвы па рускім жыме штангі ў Верхнядзвінску сабралі шмат удзельнікаў. Паспяхова выступіў на іх браслаўчанін Вадзім Бейнар.

У гэтым сілавым чэмпіянаце ён заняў трэцяе месца сярод 21 канкурэнта!

«Прыемна, вядома, што ўдала выступіў. Але шкада, што не першае месца, спадзяюся, наступны раз вынік будзе лепшы», — пракаменціраваў сваё выступленне малады чалавек.

Спортам Вадзім пачаў займацца больш за год таму назад. Ён наведвае трэнажорную залу і рэгулярна трэніруецца. На спаборніцтвах В. Бейнару давялося падымаць штангу вагой 80 кг, пры гэтым сам хлопец важыць не намнога больш — 81. Дарэчы, сярод удзельнікаў ён важыў практычна менш за ўсіх. Штангу браслаўчанін падняў 29 разоў, але суддзі залічылі толькі 27. Тым не менш гэты вынік дазволіў яму стаць бронзавым прызёрам спаборніцтваў. Будзем спадзявацца, што на наступны год на роднай зямлі ён стане пераможцам! ■

Алена НАБЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *