Вам кавалачак з Чэхавым або Мележам, а можа, нешта з сучаснага? Незвычайны «торт» з кніг стварылі супрацоўнікі бібліятэкі

Отдых
Немагчыма ўявіць дзень нараджэння без святочнага торта.

З гэтым поўнасцю згодны і крэатыўныя супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі. Да свайго прафесійнага свята яны стварылі незвычайны «торт» з кніг. Двух’ярусная кампазіцыя, упрыгожаная чырвонымі стужкамі і свечкамі, адразу прыцягвае ўвагу наведвальнікаў храма кніг, якія шчыра віншуюць бібліятэкараў са святам. ■

Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.