Як заўжды, напярэдадні свайго прафесійнага свята супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы падрыхтавалі насычаны Бібліятэчны тыдзень.
У храме кніг былі аформлены цікавыя выставы, адбылося знаёмства з буктрэйлерамі на вядомыя літаратурныя творы. Падчас дабрачыннай акцыі «Падары бібліятэцы патрэбную кнігу» браслаўчане прыносілі разнастайную літаратуру.
Завяршыўся тыдзень акцыяй «Бібліятэка віншуе чытачоў». На спецыяльнай машыне літаратурныя героі завіталі ў арганізацыі горада і гімназію да самых лепшых сваіх чытачоў.
Удзельнікі акцыі павіншавалі іх са святам, нагадалі пра значнасць друкаванага слова і ўручылі буклеты.
Бібліятэчны тыдзень закончыўся, але супрацоўнікі бібліятэк шчыра запрашаюць наведвальнікаў па новыя веды, захапляльныя кнігі і цікавыя ўражанні. ■
Алена ПЯТУШКА.
Фота аўтара.