Лідары пярвічак БРСМ Брасласлаўскага раёна абмеркавалі новыя формы работы з моладдзю

Новости
Выхаваць добрасумленнага грамадзяніна, актыўнага патрыёта — адна з актуальных задач устаноў адукацыі. І найбольшая адказнасць у гэтым накірунку ўскладзена на сакратароў пярвічных арганізацый ГА БРСМ.

Але, каб павесці са сабой іншых, трэба і самому быць сапраўдным лідарам, быць у цэнтры жыцця моладзі і штораз прапаноўваць ёй новыя цікавыя формы работы. Пра гэта і ішла размова падчас семінара-вучобы для сакратароў пярвічных арганізацый устаноў адукацыі раёна, які прайшоў на мінулым тыдні на базе гімназіі.

На рабочай сустрэчы разглядалі асноўныя пытанні арганізацыі і вядзення дакументацыі пярвічак, распрацавалі план правядзення мерапрыемстваў святкавання стагоддзя ўтварэння УЛКСМ, закранулі неабходнасць пашырэння дзейнасці валанцёрскага руху і маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Удзельнікі семінара дзяліліся сваім вопытам з тымі, хто зусім нядаўна стаў сакратаром пярвічнай арганізацыі. Асабліва значныя і карысныя парады гучалі ад лідараў Відзаўскай сярэдняй школы і Дрысвяцкага ДССШ. ■

Алена ПЯТУШКА.