Урачысты сход работнікаў з нагоды прафесійнага свята адбыўся ў ВУ «Браслаўгаз»

Власть и общество
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці на вытворчай базе ВУ «Браслаўгаз» сабраліся на ўрачысты сход цяперашнія работнікі і ветэраны працы газавай гаспадаркі з Браслаўскага, Мёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, каб адзначыць сваё прафесійнае свята.

Напачатку газаўшчыкоў павітаў дырэктар філіяла Андрэй Гаганаў. Ён акрэсліў вынікі вытворчай дзейнасці ў бягучым годзе, агучыў дасягненні работнікаў калектыву ў конкурсах прафесійнага майстэрства, самадзейнай творчасці, спартыўных спаборніцтвах. Затым разам са старшынёй прафкама Галінай Маркевіч уручыў узнагароды тым, чый уклад у агульную справу вытворчага ўпраўлення быў сёлета найбольш значны.

Пад гучныя апладысменты адзін за адным выходзілі газаўшчыкі на сцэну і атрымлівалі ганаровыя граматы і падзякі УП «Віцебскаблгаз» і ВУ «Браслаўгаз», пасведчанні ветэранаў вытворчасці газавай службы, занясення на Дошку гонару — усяго 50 чалавек.

Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі на ўрачыстым сходзе ў адрас ветэранаў працы, якія стаялі каля вытокаў айчыннай газавай прамысловасці. У знак бязмежнай павагі ім падарылі букеты кветак.

Уручэнне ўзнагарод лепшым працаўнікам перамяжоўвалася з музычнымі віншаваннямі. Песенныя і танцавальныя нумары канцэртнай праграмы падрыхтавалі самі работнікі філіяла, тым самым чарговы раз падкрэслілі, што тут працуюць і прафесіяналы сваёй справы, і творчыя натуры. Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства фотасесіяй на памяць. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *