У Браславе ля гісторыка-краязнаўчага музея з’явіліся новыя арт-аб’екты

Год малой родины Строительство. ЖКХ. Благоустройство

У Год малой радзімы актыўна ідзе добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Агульнымі намаганнямі прыгажэюць гарады і вёскі. Свой уклад у грамадскую справу зрабілі і работнікі раённага аб’яднання музеяў. Нядаўна ля будынка гісторыка-краязнаўчага музея з’явіліся арыгінальныя драўляныя фігуры. Адна з іх увасабляе князя Брачыслава, другая — фантазійны домік са старога пня. Як расказала дырэктар установы Вольга Антанёнак, іх аўтарам з’яўляецца вядомы браслаўскі майстар і супрацоўнік музея Валерый Зінкевіч. Аднак гэта толькі першая частка з запланаваных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні музейнай тэрыторыі. Супрацоўнікі ўстановы маюць намер разбіць клумбы, усталяваць лавачкі, а таксама ў адзіным стылі ўпрыгожыць і тэрыторыю, якая прылягае да гасцініцы «Заезны двор», што належыць аб’яднанню. ■

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *