Пяцікласнікаў браслаўскай гімназіі ўрачыста прынялі ў рады піянераў

Власть и общество
У дзень нараджэння БРПА, які адзначаецца 13 верасня, піянерыя гімназіі прыняла ў сваю дружную сям’ю новых членаў.

У актавай зале ўстановы адукацыі сабраліся віноўнікі і ганаровыя госці свята. Ім спачатку паказалі цікавы фільм пра першыя піянерскія атрады Мінска, а таксама пра сённяшнія справы піянераў.

Пасля ўрачыстай клятвы, якую далі пяцікласнікі, ім павязалі піянерскія гальштукі.

Юных піянераў павіншавала ветэран піянерскага руху, настаўнік англійскай мовы гімназіі Мая Дароніна. Яна таксама падзялілася ўспамінамі пра сваё піянерскае жыццё і дала настаўленне быць ганаровымі прадаўжальнікамі традыцый арганізацыі.

— Піянер — значыць першы. Піянер — значыць лепшы. І вы павінны даказаць гэта сваёй вучобай, справай, учынкамі, паводзінамі і моцным сяброўствам, — сказала гімназістам намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Лукша.

Не прамінулі на свяце ўзгадаць пра сімвалы і асноўныя законы піянерскай арганізацыі. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *