«Прыходзьце, чытайце, удзельнічайце!»: браслаўская бібліятэка запрашае на тыдзень, прысвечаны кнізе

В свободное время
Сёння мы жывём у век новых камунікатыўных тэхналогій, аднак і друкаваная кніга не страчвае сваіх пазіцый: яна па-ранейшаму вельмі папулярная і запатрабаваная сярод чытачоў. Для тых, хто сябруе з кнігай і з задавальненнем выпраўляецца ў цікавае літаратурнае падарожжа, з 10 па 16 верасня супрацоўнікі Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў і акцый, прымеркаваных да Дня бібліятэк.

Запрашаем 10 — 16 верасня наведаць незвычайную выставу — інсталяцыю «Літаратурны дэсерт» на абанеменце. Самыя цікавыя кнігі — юбіляры гэтага года — чакаюць вас! Атрымайце асалоду і задавальненне!

11 верасня адбудзецца знаёмства з буктрэйлерамі на вядомыя творы. Кожны жадаючы зможа ўзяць дадому кнігу, якая была прадстаўлена ў відэароліку. Абяцаем, творы сучаснай і замежнай класікі будуць яскравымі, душэўнымі і незабыўнымі! Для аматараў краязнаўства прапануем буктрэйлер па кнізе нашага земляка У. Мажылоўскага «Праклён мітрапаліта Феафіла», а таксама шмат рамантычных гісторый сусветнай класікі.

Дабрачынная акцыя «Падары бібліятэцы ПАТРЭБНУЮ кнігу» стартуе 12 верасня. Яна зноў запрашае браслаўчан падзяліцца літаратурай, якую ўжо прачыталі. Бібліятэка будзе рада прыняць сучасную літаратуру, жаночыя раманы, дэтэктывы, гістарычныя раманы, фантастыку, дзіцячыя выданні, папулярныя кнігі на розныя тэмы, часопісы мінулых гадоў.

Кнігі можна прынесці ва ўстанову, а можна пакінуць у зоне свабоднай бібліятэкі.

13 верасня абвяшчаем дзень вернутых кніг для ўсіх тых, хто забыўся зрабіць гэта ў вызначаны тэрмін! Чакаем і сумуем без вас, бо гэтыя выданні спатрэбяцца іншым наведвальнікам!

Іміджавая акцыя «Бібліятэка віншуе чытачоў» адбудзецца 14 верасня. Мы будзем рады вітаць вас у грамадскіх месцах горада: на рынку і аўтастанцыі, каля пошты і Беларусбанка, а таксама абяцаем павіншаваць найбольш актыўных бібліятэчных наведвальнікаў на рабочых месцах і нават дома!

Прыходзьце, чытайце, удзельнічайце, чакаем вас! ■

Ваша цэнтральная бібліятэка і яе супрацоўнікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *