Опсаўскія школьнікі сталі пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак»

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Рэспубліканскі конкурс «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак», арганізатарамі якога выступілі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і БРСМ, стартаваў у маі.

Асноўныя яго мэты — патрыятычнае, экалагічнае, маральнае і духоўнае выхаванне моладзі, прыцягненне маладога пакалення да ўдзелу ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні помнікаў воінскай славы, месцаў масавых пахаванняў, тэрыторый населеных пунктаў, месцаў адпачынку, водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў, паркаў, аб’ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны.

Далучыліся да конкурсу і ўстановы адукацыі раёна. На працягу лета вучнёўскія валанцёрскія атрады шчыравалі на сваіх тэрыторыях. Дзякуючы іх намаганням на прышкольных участках з’явіліся незвычайныя архітэктурныя і кветкавыя кампазіцыі.

А на гэтым тыдні арганізатары конкурсу падвялі вынікі яго першага раённага этапа. У намінацыі на лепшую ландшафтную кампазіцыю роўных не было атраду «Добрае сэрца» Опсаўскага ДССШ. Другое месца сваёй працай заваявалі валанцёры Кансталінскага ДСБШ, а дыпломам ІІІ ступені адзначаны члены валанцёрскага руху Дрысвяцкага ДССШ.

Як расказала дырэктар пераможцаў Святлана Курбан, яны прыклалі шмат намаганняў, каб увасобіць у жыццё кампазіцыю «Кветкавы серпанцін». У стварэнні габіёна значную дапамогу аказалі шэфы школы — СВК «Маяк Браслаўскі».

Цяпер жа арыгінальны кветнік арганічна ўпісаўся ў агульны ландшафт прышкольнай тэрыторыі. ■

Алена ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *