Павел Букей на сваім МАЗе перавёз 1 000 тон збожжа

Люди

Жніво — заўсёды адказная, складаная, але такая неабходная справа. І ў гэтую гарачую пару аграрыі выкладваюцца, як кажуць, на ўсе сто. Самых працавітых і старанных бачна па лічбах штодзённай зводкі.

У кожнай гаспадарцы ёсць свае лідары, на якіх робіць стаўку кіраўніцтва. Адным з такіх у ААТ «Друйскі» з’яўляецца Павел Букей. Ён не цураецца працы на зямлі, выконвае пастаўленыя задачы з душой і на выдатна. У гэтым годзе няхай не ў раёне, а толькі ў гаспадарцы Павел стаў першым тысячнікам на перавозцы зерня. Кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Бялюн не пакінуў гэты факт па-за ўвагай і асабіста павіншаваў лідара з працоўнай перамогай. Паціснуць руку перадавіку і падзякаваць яму за працу прыехаў у «Друйскі» і старшыня раённага прафсаюза АПК Мікалай Вялічка, які ўручыў Паўлу майку і кепку пераможцы, а таксама наклейку на аўтамабіль з надпісам «Лідар працоўнага спаборніцтва «Жніво – 2018″». ■

Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.