На Браслаўшчыне пачасціліся крадзяжы веласіпедаў. Міліцыя просіць дапамагчы ў іх пошуку

Человек и закон
Сёлета ў раёне пачасціліся выпадкі крадзяжу веласіпедаў. З пачатку года зафіксавана 6 такіх інцыдэнтаў. У абсалютнай большасці выпадкаў злачынцы кралі веласіпеды, якія былі пакінуты без нагляду. І ў выніку такая маёмасць грамадзян у прамым і пераносным сэнсе з’язджала ад сваіх уладальнікаў.

Каб пазбегнуць падобных сумных здарэнняў, настойліва раім гаспадарам веласіпедаў не пакідаць без нагляду сваіх двухколых сяброў, мацаваць іх спецыяльнымі замкамі, на ноч ставіць у гаспадарчыя пабудовы.

З 6-і ўкрадзеных веласіпедаў пакуль што ўдалося ўстанавіць месцазнаходжанне трох. У двух выпадках гаспадары працяглы час адсутнічалі дома і не адразу заўважылі прапажу:

— у в. Гайлешы з 26 мая па 1 чэрвеня невядомая асоба ўкрала веласіпед «Стэлс», які знаходзіўся на двары дома;

— у в. Блажышкі з 20 чэрвеня па 13 ліпеня невядомы таксама ўкраў веласіпед з двара дома.

Ноччу 4 жніўня з тэрыторыі кемпінга для тэхнічнага персаналу Viva Braslav зламыснік украў горны веласіпед Fuji Nevada. На яго раме вялікімі літарамі нанесена марка Fuji. Таксама на веласіпедзе ёсць наклейкі з праведзеных велапрабегаў.

Гэта фота ўкрадзенага веласіпеда прадаставіла пацярпелая.

Калі хтосьці валодае нейкай інфармацыяй пра ўкрадзеныя веласіпеды, просім паведаміць яе па нумарах тэлефонаў +37529-5992202, +37533- 6747821. Пры гэтым канфідэнцыяльнасць і аддзяка гарантуюцца.

Таксама звяртаем увагу браслаўчан, што за час правядзення музычнага фестывалю Viva Braslav яго госці неаднаразова звярталіся ў Браслаўскі РАУС з просьбай дапамагчы знайсці маёмасць, якую яны згубілі. Паважаныя браслаўчане, калі вы знайшлі мабільны тэлефон, рукзак, ключы, дакументы ці іншую маёмасць, просім перадаць знаходку ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС ці паведаміць па тэлефонах +375295992202, +375336747821.

Нагадваем, што за прысваенне знойдзенай маёмасці ў заканадаўстве прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу. У выпадку ж добраахвотнага вяртання знойдзенага вы вызваляецеся ад адказнасці і ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам можаце прэтэндаваць на ўзнагароду ад уласніка маёмасці. ■

Крымінальны вышук РАУС.