Каска пажарнага. Гісторыя аднаго экспаната браслаўскага музея

Отдых

Чарговы раз музейныя супрацоўнікі падабралі рэч, якой здзівілі. Каска пажарнага — адзін з экспанатаў фондаў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў з цікавай гісторыяй. Яе знайшлі падчас будаўніцтва завулка Стадыённага ў Браславе. Прынесла знаходку музейшчыкам Таццяна Садоўская ў 1997 годзе.

Каска добра захавалася, нягледзячы на тое, што пэўны час праляжала ў непрыдатных умовах. Не хапае пэўных дэталяў, аднак год і назва горада бачны добра — 1938 г., Ludwikow Kulce. Хутчэй за ўсё, гэта месца яе вырабу і дата.

Сачыце за далейшымі публікацыямі, наведвайце выстаўкі ў музеі і пазнавайце яшчэ шмат цікавага. ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.