Прафсаюзы ўзнагародзілі лепшых камбайнераў Браслаўшчыны

Власть и общество
Уборка збожжавых культур у сельскагаспадарчай вытворчасці — не толькі шырокае кола тэхналагічных аперацый на зямлі, але і магчымасць хлебаробам паказаць, на што здольныя людзі, адданыя справе, якой прысвяцілі жыццё. І тут, нягледзячы на роўныя ўмовы працы, з’яўляюцца свае лідары. Гэта тыя, хто стараннасцю, прафесіяналізмам і напорыстасцю дасягае найлепшых вынікаў. І іх працавітасць не застаецца незаўважанай.

На мінулым тыдні, каб узнагародзіць перадавікоў уборачнай кампаніі і падзякаваць ім за цяжкую працу, на палях сельгаспрадпрыемстваў «Агравідзы», «Маяк Браслаўскі» і «Слабодка-агра» пабывалі старшыня рэспубліканскага прафсаюза працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка.

Яны ўручылі лепшым механізатарам майкі і кепкі лідараў, а таксама каштоўныя падарункі. Атрымалі іх камбайнеры Леанід Паляк і Віктар Зюрын з ААТ «Агравідзы», Міхаіл Вайтанец і Віктар Ваштаевіч з «Маяка Браслаўскага», а таксама Валерый Пучынскі і Анатоль Савіцкі з ААТ «Слабодка-агра». ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *