На Браслаўшчыне ў 2018 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 10,5 тыс. кв.м жылля

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
На апошнім пасяджэнні райвыканкама, акрамя сельскагаспадарчай, абмяркоўвалася і тэма будаўніцтва на Браслаўшчыне.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Міхаіла Пліско, будаўніцтва жылля каторы год запар застаецца перспектыўным у нашым раёне. Так, за мінулых 5 гадоў на Браслаўшчыне ўзведзена больш за 50 тысяч мжылля, прычым 41 340 мскладае індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва.

Леташняе заданне па будаўніцтве жылля наш раён выканаў на 100 % і здаў ў эксплуатацыю 3 019 му доме долевага будаўніцтва і 7 001 міндывідуальнага жылля.

Заданне на гэты год — 10 500 м. За паўгоддзе асвоена прыкладна 35 %. Даведзеныя паказчыкі плануецца выканаць за кошт уводу 7 500 міндывідуальных дамоў і здачы ў чацвёртым квартале 60-кватэрнага дома долевага будаўніцтва.

Увогуле браслаўскія будаўнікі задзейнічаны на розных аб’ектах. Акрамя будоўлі шматкватэрнага дома, яны вядуць капітальны рамонт сярэдняй школы № 2, дзіцячага сада № 3, вуліцы Юбілейнай, таксама дапамагалі ўзводзіць Мёрскую бальніцу. ■

 

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *