Міжнародны дзень шахмат: пальма першынства дасталася браслаўчанам

Спорт и здоровье
У канцы ліпеня ва ўсім свеце адзначылі Міжнародны дзень шахмат. Гэтае свята праводзіцца па рашэнні Сусветнай шахматнай федэрацыі, якая аб’ядноўвае нацыянальныя асацыяцыі з 170 краін. Па даных ФІДЭ, сёння шахматы як від спорту прызнаны ў 105 краінах свету.

Здаўна вядома, што гульня ў шахматы садзейнічае развіццю памяці, разумовых здольнасцей, творчага і лагічнага мыслення, таму яна папулярная сярод насельніцтва розных узростаў.

Шмат прыхільнікаў гэтай старажытнай гульні і ў нашай краіне, дзе ў кожным городзе дзейнічаюць шахматныя клубы.

Не абышлі ўвагай гэты дзень і юныя браслаўскія шахматысты. На мінулым тыдні зборная каманда ЦДіМ пад кіраўніцтвам Уладзіміра Аляксеева завітала да дзяцей абласнога супрацьтуберкулёзнага цэнтра, дзе разам яны правялі турнір па шахматах.

Барацьба была напружанай, бо кожны імкнуўся да перамогі. Аднак пальма першынства дасталася браслаўчанам.

Лепшыя шахматысты былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі, якія прадаставіў ЦДіМ. ■

Алена ПЯТУШКА