Гіганцкі памідор: падпісчыкі «Браслаўскай звязды» дзеляцца фатаграфіямі свайго суперураджаю

В свободное время
На днях у рэдакцыю газеты патэлефанаваў браслаўчанін з вул. Рыбгаснай Аляксандр Тарнаповіч і выказаў жаданне падзяліцца з чытачамі раёнкі радасцю, якую прынёс незвычайны экзэмпляр тамата, вырашчаны ім на прысядзібным участку.

Хоць Аляксандру Андрэевічу ўжо 86 гадоў, але на сваім агародзе ён разам з жонкай да цяперашняга часу вырошчвае бульбу і сталовыя буракі, моркву і цыбулю, агуркі — адным словам, усю неабходную гародніну, якой хапае да новага ўраджаю.

— Гадоў 10 таму назад, — успамінае ветэран працы, 43 гады стажу якога звязаны з браслаўскім каўбасным цэхам, — родная сястра, якой, на жаль, няма ўжо на гэтым свеце, прывезла з Ашмян насенне памідораў сорту «Велікан». З таго часу кожны сезон яны вырастаюць у парніку сапраўднымі веліканамі. А сёлета адзін з іх і мяне самога ўразіў, падвязваў яго асобна, каб мог трымацца на таматнай галінцы.

Разам з Аляксандрам Андрэевічам мы кладзём агародны цуд на вагі: 990 грамаў! Не ўтрымалася і суседка Тарнаповіча Валянціна Малышава, каб не ўпрыгожыць на стале ў альтанцы наш сумесны нацюрморт: дабавіла хоць і звычайных, але вельмі прыгожых перцаў. І сапраўды ёсць чым палюбавацца. ■

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

Глядзіце таксама: Бульбіна-велікан

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *